Навальніцы, ліўні і град. Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны на чацвер

Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень пагоднай небяспекі на чацвер. Чакаюцца навальніцы, ліўні і град.

“21 мая (чацвер) на большай частцы тэрыторыі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру парывамі 15-20 м/с, у дзённыя гадзіны – град. У Мінску чакаюцца навальніцы, удзень месцамі па горадзе моцныя ліўні. Удзень па ўсходзе рэспублікі максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +31”, — гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра на тэрыторыі Беларусі надвор’е працягне вызначаць атмасферны фронт, ва ўсходніх раёнах захаваецца ўплыў цёплай вільготнай паветранай масы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10… +16°С, максімальная ўдзень ад +18°С па паўночным захадзе да +31°С па ўсходзе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!