Лукашэнка змяніў першага намесніка начальніка Генштаба

Першы намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Беларусі генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены ад пасады. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Маціевіч звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Маціевіч займаў пасаду першага намесніка начальніка Генштаба з 2023 года.

Лукашэнка працягвае кадравыя перастаноўкі ва Узброеных сілах. У чэрвені-ліпені 2026 года былі прызначаныя новыя намеснік міністра абароны, намеснік міністра абароны па тыле – начальнік тылу УС, начальнік галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС, начальнік сувязі УС — начальнік упраўлення сувязі Генштаба, намеснік начальніка Генштаба па баявым кіраванні, намеснік начальніка Генштаба — начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!