Reform.news

Навальнічны фронт пашкодзіў пасевы ў Воранаўскім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 28 ліпеня 2026, 10:06

https://reform.news/be/navalnichny-front-pashkodzi-pasevy-vorana-skim-rajone/

МНС падвяло вынікі навальнічнага фронту, які ў панядзелак прайшоў па Гродзенскай вобласці.

Яшчэ ўчора паведамлялася, што ў Воранаўскім раёне пашкоджаны 140 дамоў. Як вынікае са зводкі МНС, у раёне таксама пацярпелі і пасевы: пашкоджаны палі кукурузы, цукровых буракоў, збожжавых, рапсу, лубіну, бульбы і гароху.

У Воранаўскім раёне пацярпелі 11 населеных пунктаў, у Лідскім – два, у Шчучынскім – чатыры. Пашкоджаны дахі 145 жылых дамоў, 46 гаспадарчых пабудоў і 27 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваны 109 выпадкаў падзення дрэў у сямі раёнах Гродзенскай вобласці і Гродне. Пашкоджаны тры аўтамабілі.

Пацярпелых няма.

Рэклама

Пакінуць адказ