NASA апублікавала ўнікальнае фота Зямлі з карабля Orion

NASA апублікавала фота Зямлі з борта карабля Orion месяцовай місіі Artemis II.

Здымак зрабіў астранаўт Рыд Уайзмен. Гэта першае за 50 гадоў фота з такой адлегласці, зробленае чалавекам. На здымку бачныя два палярныя ззянні.

У межах місіі Artemis II карабель Orion абляціць вакол Месяца без высадкі на паверхню. Чакаецца, што аблёт Месяца будзе здзейснены 6 красавіка.

Фота: NASA
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!