Намеснік кіраўніка МЗС Мальдываў прыбыў у Беларусь

У Беларусь з візітам прыбыў намеснік міністра замежных спраў Мальдываў Мохамед Вішам. З ім сустрэўся першы намеснік кіраўніка МЗС Сяргей Лукашэвіч. Адзначаецца, што гэта першы візіт такога ўзроўню ў адносінах з Мальдывамі.

Бакі адзначылі важнасць істотнай актывізацыі супрацоўніцтва па такіх перспектыўных напрамках, як пастаўкі беларускага харчавання і абсталявання, турызм, медыцына і адукацыя.

“Дасягнута дамоўленасць аб каардынацыі пазіцый паміж знешнепалітычнымі ведамствамі дзвюх краін і рэалізацыі далейшых сумесных крокаў, накіраваных на развіццё палітычнага дыялогу, гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і дагаворна-прававой базы”, — дадалі ў МЗС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!