Скриншот видео
Лівійскія сілавікі працягваюць навучанне ў Беларусі. МУС Усходняй Лівіі выклала відэа трэніровак байцоў Галоўнага ўпраўлення цэнтральнай падтрымкі — структуры ў лівійскім МУС.
Пад наглядам беларускіх інструктараў лівійскія сілавікі вучацца карыстацца дручкамі і шчытамі, заламваць людзям рукі пры затрыманні, выскокваць на хаду з бусаў і закідваць затрыманых у аўтазакі.