Фото: Ilse Driessen / Unsplash.com
Каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса на нафту маркі Brent рэзка абвалілася пасля публікацыі заявы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які паведаміў, што даручыў адкласці ўдары па іранскай энергетыцы на фоне канструктыўных перамоваў з Тэгеранам.
Калі раніцай таргі пачаліся з адзнакі 113,69 долара за барэль, то пасля паста Трампа каціроўка найбліжэйшага ф’ючарса ўпала да 98,28 долара за барэль, праўда, потым адбыўся карэкцыйны рост амаль да 105 долараў. У далейшым ф’ючарс гандляваўся на ўзроўні каля 102 долараў за барэль.
Амерыканская нафта WTI патаннела да 90,88 долара за барэль.
Найбліжэйшы газавы ф’ючарс на еўрапейскім хабе TTF таксама перажыў рэзкае падзенне. Калі на пачатку дня ён гандляваўся на ўзроўні 62 еўра за мегават-гадзіну, то пасля абвяшчэння Трампа ўпала да 54 еўра за мегават-гадзіну, у далейшым каціроўкі падняліся і таргі ідуць на ўзроўні каля 56 еўра за мегават-гадзіну.