Мінтранс абяцае завяршыць падрыхтоўку дарог да 9 мая

Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі плануе завяршыць падрыхтоўку рэспубліканскіх дарог да 9 мая.

Як адзначылі ў прэс-службе ведамства, з пачатку года на дарогах ужо ліквідавана каля 60 тыс. кв. метраў сезоннай ямачнасці.

“Вялікая работа праводзіцца па ўборцы смецця ў паласе адводу, прывядзенні ў парадак (ачыстка, мыццё і афарбоўка) элементаў уладкавання: аўтобусных прыпынкаў, пляцовак адпачынку, дарожных знакаў, мастоў і пуцеправодаў”, — паведамілі ў Мінтрансе.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!