Нацбанк назваў пераможцу конкурсу на найлепшы графічны знак беларускага рубля

Нацыянальны банк назваў пераможцу конкурсу на найлепшы новы графічны знак беларускага рубля. Ім стаў Васіль Шчабятун. Ён атрымае прыз — 3000 рублёў.

Канчатковы варыянт графічнага знака рубля будзе зацверджаны на падставе пераможнай працы.

Нацбанк абвясціў конкурс у верасні гэтага года. На конкурс даслалі амаль 2700 работ. У фінальнае галасаванне патрапілі пяць работ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!