Reform.news

Нацбанк 14 красавіка выпусціць залатую манету

Рэдакцыя Reform.news · 30 сакавіка 2026, 10:45

https://reform.news/be/nacbank-14-krasavika-vypuscic-zalatuju-manetu/

Нацыянальны банк Беларусі з 14 красавіка выпусціць у абарачэнне інвестыцыйную манету “Славянка” 2026 года. Яна выканана з золата.

Намінал манеты складае 50 рублёў, яна зроблена са сплаву пробай 999,9. Маса манеты – 7,78 грама. Тыраж 5 тыс. адзінак.

Падкрэсліваецца, што манета адчаканена на гомельскім “Крышталі”. Гэта ўжо другі выпуск “Славянкі”, адчаканены ў Беларусі. Першы быў зроблены ў 2025 годзе.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе Нацбанк выпускаў дзве “Славянкі”: адну наміналам 50 рублёў, а другую – 100 рублёў.

Рэклама

Пакінуць адказ