На трасе М-1 запрацаваў самы доўгі ўчастак кантролю сярэдняй хуткасці

На дарозе М-1 адкрыты самы працяглы ў Беларусі ўчастак кантролю сярэдняй хуткасці руху. Новы 25-кіламетровы калідор — са 151-га па 176-ты кіламетр — размешчаны на тэрыторыі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці, паведамляе тэлеграм-канал @NA_STRAGE.

Як паведамілі ў галоўным упраўленні ДАІ МУС, неабходнасць узмоцненага кантролю звязана з аварыйнасцю на гэтым адрэзку. За апошнія пяць гадоў тут адбылося 24 ДТЗ, у выніку якіх загінулі 15 чалавек і яшчэ 30 атрымалі траўмы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!