На суботу абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
Рэдакцыя Reform.news · 17 ліпеня 2026, 12:32
https://reform.news/be/na-subotu-abveshchany-aranzhavy-zroven-nebjaspeki/Сіноптыкі распаўсюдзілі папярэджанне з аранжавым ўзроўнем небяспекі на суботу. Чакаюцца навальніцы і моцныя ліўні.
«Удзень 18 ліпеня (субота) па захадзе рэспублікі чакаюцца навальніцы, пры навальніцах месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15–20 м/с. Па Брэсцкай вобласці максімальная тэмпература паветра дасягне +30… +32°С», — гаворыцца ў папярэджанні.
