Reform.news

На рудніку «Беларуськалія» загінуў рабочы

Рэдакцыя Reform.news · 12 чэрвеня 2026, 11:30

https://reform.news/be/na-rudniku-belaruskalija-zaginu-rabochy/

На рудніку №3 «Беларуськалія» загінуў рабочы, яшчэ два чалавекі пацярпелі. Трагедыя адбылася 11 чэрвеня, паведамілі на прадпрыемстве.

На глыбіні 620 метраў пры ўзвядзенні дзвярной салебетоннай перамычкі адбылося яе разбурэнне. У выніку загінуў крапільшчык 1975 года нараджэння. Траўмы атрымалі трактарыст 1991 года нараджэння і навучэнец Салігорскага горна-хімічнага каледжа, які праходзіў вучэбную практыку на рудніку.

Пацярпелым аказана медыцынская дапамога. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.

Рэклама

Пакінуць адказ