Наўроцкі падзякаваў Трампу за вызваленне Пачобута
Рэдакцыя Reform.news · 4 мая 2026, 10:34
https://reform.news/be/na-rocki-padzjakava-trampu-za-vyzvalenne-pachobuta/Прэзідэнт Польшчы Караль Наўроцкі у нядзелю ўвечары правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.
“Навроцкі падзякаваў амерыканскаму лідыру за яго прыхільнасць і ўклад у вызваленне Анджэя Пачобута“, – гаворыцца ў паведамленні прэс-службы польскага прэзідэнта.
Таксама бакі абмяркоўвалі сітуацыю ў сферы бяспекі, у прыватнасці прысутнасць амерыканскіх войскаў у Еўропе. Наўроцкі і Трамп пацвердзілі трываласць і важнасць польска-амерыканскага саюза.
Нагадаем, размова адбылася на фоне заяў Трампа пра вывад амерыканскіх вайскоўцаў з Германіі.
