Фото: Straż Graniczna
Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне вялікай групы мігрантаў на польска-літоўскай мяжы.
У грузавіку былі выяўлены 54 чалавекі, у тым ліку 30 грамадзян Пакістана, 15 — Афганістана і 9 — Бангладэш.
Мігрантаў перададуць літоўскаму боку ў рамках рэадмісіі.
У апошнія месяцы спробы мігрантаў парушыць беларуска-польскую мяжу практычна не фіксуюцца. Асноўны міграцыйны ціск засяроджаны на беларуска-латвійскай мяжы.
У далейшым людзі, якія перасеклі яе, спрабуюць трапіць далей у краіны Заходняй Еўропы праз Літву і Польшчу. Мігрантаў рэгулярна затрымліваюць на польска-літоўскай мяжы, дзе дзейнічае часовы кантроль.