Скриншот видео
Трое сыноў загінулага аяталы Алі Хаменеі прысутнічалі на пахаванні яго і іншых членаў сям’і, якое праходзіць у Іране.
Як паведамляе Reuters, дзяржаўнае тэлебачанне паказала Мустафу, Мейсама і Масуда Хаменеі, якія моляцца каля трунаў. Аднак сярод іх не было Маджтабы Хаменеі, яшчэ аднаго сына аяталы, які пасля яго смерці стаў вярхоўным лідарам Ірана.
Маджтаба Хаменеі так і не з’явіўся на публіцы пасля атакі, у выніку якой загінуў яго бацька. Ён абмяжоўваецца выключна пісьмовымі заявамі. У прэсе з’яўлялася інфармацыя пра сур’ёзныя раненні новага вярхоўнага лідара.