МИД Беларуси. Скриншот эфира "Беларусь 1"
Звестак пра грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ў выніку землятрусаў у Венесуэле, у беларускае пасольства не паступала. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС, піша БелТА.
Увечары 24 чэрвеня ў Венесуэле адбыліся два магутныя землятрусы магнітудай 7,2 і 7,5, пасля якіх было зафіксавана 30 афтаршокаў. Улады краіны ўвялі рэжым надзвычайнага становішча. Паводле афіцыйных даных, загінулі 164 чалавекі, 971 пацярпеў.