Часовая прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес заявіла, што колькасць ахвяр землятрусу вырасла да 164. Гэта яшчэ не канчатковыя даныя. Таксама, паводле яе слоў, вядома пра 971 пацярпелага.
Выратавальныя работы працягваюцца. У краіне абрынуліся шматлікія будынкі.
Пасля першых магутных штуршкоў магнітудай 7,2 і 7,5, якія адбыліся з інтэрвалам у 40 секунд, адбылося не менш за 30 афтэршокаў.
Чакаецца прыбыццё ў Венесуэлу замежных ратавальнікаў. Акрамя таго, Радрыгес заявіла, што абмяркоўвае з МВФ стварэнне фонду аднаўлення эканомікі з першапачатковым аб’ёмам 200 млн долараў.