На 29 мая 37 краін афіцыйна ўхвалілі пагадненне для стварэння Спецыяльнага трыбунала па агрэсіі супраць Украіны, паведамляе МЗС Украіны.
«Трыбунал заснаваны на прынцыпе, усталяваным пасля Другой сусветнай вайны: тыя, хто развязвае агрэсіўныя войны, нясуць асабістую адказнасць за гэтае рашэнне. Вайна Расіі супраць Украіны не ўзнікла сама па сабе. Яна была спланавана, санкцыянавана і рэалізавана канкрэтнымі асобамі.
Яны павінны быць прыцягнуты да адказнасці. Таму што трывалы мір немагчымы без справядлівасці, а агрэсія ніколі не павінна заставацца без наступстваў», — заявіла МЗС Украіны.