Мытня спыніла спробы правозу пестыцыдаў пад выглядам угнаенняў
Рэдакцыя Reform.news · 12 чэрвеня 2026, 10:25
https://reform.news/be/mytnja-spynila-sproby-pravozu-pestycyda-pad-vygljadam-ugnaennja/Брэсцкая мытня раскрыла дзве спробы правезці ў Беларусь сродкі абароны раслін з Польшчы.
У абодвух выпадках людзі праходзілі праз зялёны калідор. У першым выпадку кіроўца аўтамабіля заліў сродкі абароны раслін у каністру ад цынкавага пазакаранёвага ўгнаення «OSD Cynknawozdolistny». Мытнікі ўстанавілі, што насамрэч у ёй быў пестыцыд.
У другім выпадку аналагічны трук паспрабавала выканаць пасажырка транспартнага сродку.
Распачаты адміністрацыйны працэс.
