МУС назвала людзей, датычных да “Нашага дома”
Рэдакцыя Reform.news · 3 верасня 2026, 14:38
https://reform.news/be/mus-nazvala-ljudzej-datychnyh-da-nashaga-doma/Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс “экстрэмісцкіх фарміраванняў”. У ім з’явіліся прозвішчы людзей, якія, паводле версіі міністэрства, маюць дачыненне да “Нашага дома”.
Саму арганізацыю МУС прызнала “экстрэмісцкай” яшчэ ў маі 2022 года, аднак тады ніякіх імёнаў указана не было.
Цяпер жа ў пераліку ў сувязі з “Нашым домам” згадваюцца Вольга Карач, Сяргей Спарыш, Вячаслаў Андрэеў, Кацярына Мамінава і Вікторыя Лайкова.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца сілавікамі для пераследу апанентаў Лукашэнкі і іншадумства ў цэлым.
