Моцныя дажджы і навальніцы. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 1 верасня

Галоўнае
Фото: Felix Mittermeier / Unsplash.com

Беларусаў на Дзень ведаў чакае дрэннае надвор’е. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.

“Днём 1 верасня (аўторак) у многіх раёнах краіны чакаюцца навальніцы, па паўднёвым усходзе – моцныя дажджы, па заходняй палове ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с. У Мінску днём 1 верасня (аўторак) чакаецца навальніца”, – гаворыцца ў папярэджанні.

Заўтра ўмовы надвор’я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Воблачна з праясненнямі. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах слабы туман. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13… +18°С, максімальная днём +19… +25°С.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.