Моцны пажар успыхнуў на складзе Wildberries у Тульскай вобласці пасля налёту беспілотнікаў

У Тульскай вобласці Расіі беспілотнікі атакавалі чарговы сартавальны цэнтр Wildberries.

«Адбылося падзенне БПЛА на тэрыторыю сартавальнага цэнтра Wildberries з наступным узгараннем. На месцы працуюць аператыўныя службы. Пажарныя разлікі ліквідуюць узгаранне. Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулых няма, адзін чалавек атрымаў раненні», — паведаміў губернатар рэгіёна Дзмітрый Міляеў.

Паводле яго слоў, над тэрыторыяй вобласці былі знішчаныя 107 беспілотнікаў.

Лагістычны цэнтр знаходзіцца ў Алексіне. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых у партфелі маркетплэйса.

Фота: ТГ-каналы
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!