Reform.news

МНС расказала пра страты ў “бітве за ўраджай”

Рэдакцыя Reform.news · 13 жніўня 2026, 10:28

https://reform.news/be/mns-raskazala-pra-straty-bitve-za-radzhaj/

Адразу чатыры здарэнні ў аграрнай галіне трапілі ў сутачную зводку МНС.

Як вынікае з яе, у “бітве за ўраджай” беларускія аграрыі за дзень страцілі два прэс-падборшчыкі. Адзін згарэў каля вёскі Цыдзікі Бераставіцкага раёна, а другі – каля вёскі Кабанаўка Жлобінскага раёна.

У Іўеўскім раёне каля вёскі Едэнцы загарэлася поле пшаніцы. Згарэлі пасевы на плошчы ў 1 га, 30 га пшаніцы ўдалося выратаваць.

Каля вёскі Сітэнец Салігорскага раёна згарэла 51 тона саломы. З палаючай сцірты паспелі выцягнуць 34 тоны.

Рэклама

Пакінуць адказ