Міжнародная федэрацыя паруснага спорту зняла абмежаванні з беларускіх спартсменаў

Міжнародная федэрацыя паруснага спорту (World Sailing) зняла абмежаванні, якія дзейнічалі ў дачыненні да беларускіх спартсменаў. Рашэнне пра гэта было прынята 9 чэрвеня на пасяджэнні Савета World Sailing.

Таксама Федэрацыя дазволіла юніёрам з Расіі выступаць на спаборніцтвах пад расійскім сцягам.

World Sailing забараніла выступленне беларускіх і расійскіх спартсменаў 1 сакавіка 2022 года. У ліпені 2025 года ім дазволілі выступаць у нейтральным статусе. Для беларускіх спартсменаў асобна агаворвалася, што яны не могуць выступаць пад дзейным або гістарычным сцягам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!