Мінздароўя збіраецца забараніць аборты ў прыватных медцэнтрах
Рэдакцыя Reform.news · 21 студзеня 2026, 11:40
https://reform.news/be/minzdaro-ja-zbiraecca-zabaranic-aborty-pryvatnyh-medcjentrah/У Беларусі плануецца забараніць аборты ў прыватных медыцынскіх цэнтрах. Пра гэта заявіў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў на сумесным пасяджэнні абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.
Як піша БелТА, такая норма ўключаная ў праект Кодэкса аб ахове здароўя. Хаджаеў абгрунтаваў прапанову тым, што выніковасць перадaбортнага кансультавання ў дзяржаўных установах аховы здароўя значна вышэйшая, чым у прыватных клініках.
Адказваючы на пытанне аб магчымасці скараціць перыяд для перапынення цяжарнасці па жаданні жанчыны з 12 да 9 тыдняў, міністр адзначыў, што гэта складанае пытанне, якое патрабуе якаснай прапрацоўкі з боку медыцынскай супольнасці.
