Міністэрства аховы здароўя заклікае беларусаў не ўжываць напой Aloe Vera вытворчасці расійскага ТАА «ВЕЛЬТА-ПЕНЗА» і паведамляць, калі ўбачаць напой у продажы.
Распатрэбнагляд паведаміў, што 26 і 20 снежня расійскае прадпрыемства выпусціла напой, які, меркавана, утрымліваў тэхнічную вадкасць. У пяці ўзорах прадукцыі і ў пробе канцэнтрату былі выяўленыя лятучыя арганічныя злучэнні. Праца прадпрыемства прыпыненая.
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Беларусі прымаюць меры па спыненні продажу напою.