Фото: Reform.by
Грузія змяніла правілы ўезду для турыстаў. З 1 студзеня ўсе, хто ўязджае ў краіну, абавязаныя мець дзейную медыцынскую страхоўку або поліс страхавання ад няшчасных выпадкаў.
Авіякампанія «Белавія» папярэдзіла, што не будзе пускаць на рэйсы ў Грузію пасажыраў без страхоўкі.
Арыгінал страхавога поліса (у фізічнай форме) трэба прад’явіць падчас рэгістрацыі на рэйс. Ён павінен быць на грузінскай або англійскай мовах. Поліс павінен пакрываць увесь перыяд знаходжання турыста ў Грузіі, уключаючы даты прыбыцця і ад’езду.
Гэтыя правілы будуць прымяняцца і да пасажыраў рэйса B2-735, які вылятае з Мінска ў Тбілісі ўначы 31 снежня.