Фото: wikipedia.org
Міністэрства транспарту Расіі паведаміла, што пачаліся продажы білетаў на прыгарадныя цягнікі паміж Смаленскам, Віцебскам і Оршай. Яны пачнуць курсіраваць у красавіку.
Агульны час у дарозе паміж Смаленскам і Віцебскам складзе 2 гадзіны, ад Смаленска да Оршы — 1 гадзіна 40 хвілін. Паводле інфармацыі расійскага ведамства, білет са Смаленска ў Оршу каштуе 500 расійскіх рублёў у адзін бок, а ў Віцебск — 435 расійскіх рублёў.
Перавозчыкам будзе Цэнтральная прыгарадная пасажырская кампанія. Паміж Смаленскам і Віцебскам будуць курсіраваць двухвагонныя дызель-цягнікі РА-3, а ў Оршу паедуць чатырохвагонныя электрацягнікі ЭП3Д.