Мінскае метро сутыкнулася з праблемамі пры аплаце праезду
Рэдакцыя Reform.news · 5 жніўня 2026, 09:25
https://reform.news/be/minskae-metro-sutyknulasja-z-prablemami-pry-aplace-praezdu/Мінскі метрапалітэн сёння раніцай паведамляў пра праблемы з аплатай праезду.
Каля 6 раніцы прэс-служба сталічнай падземкі паведаміла, што не працуюць банкаўскія тэрміналы ў касах станцый Маскоўскай, Аўтазаводскай і Зялёналужскай ліній. Праз 13 хвілін тэрміналы зноў запрацавалі.
Каля 7 раніцы ў метро паведамілі, што часова не працуе аплата праезду з дапамогай мабільнага плацежнага сэрвісу «Аплаці». Магчымасць аплаты з дапамогай гэтага сэрвісу была адноўлена да 9 раніцы.
У абодвух выпадках перабоі, паводле інфармацыі метрапалітэна, былі звязаныя з тэхнічнымі прычынамі, якія не залежалі ад падземкі.
