Трох грамадзян Беларусі затрымалі на нелегальнай тытунёвай фабрыцы ў Польшчы
Рэдакцыя Reform.news · 5 лістапада 2026, 10:07
https://reform.news/be/troh-gramadzjan-belarusi-zatrymali-na-nelegalnaj-tytunjovaj-fabrycy-polshchy/Памежная ахова Польшчы сумесна з Цэнтральным следчым бюро паліцыі спыніла працу нелегальнай тытунёвай фабрыкі. Затрыманыя трое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Польшчы.
Фабрыка працавала на тэрыторыі Мазавецкага ваяводства. Падчас ператрусу была выяўленая лінія па ўпакоўцы тытунёвых вырабаў. Вынята 400 тыс. цыгарэт, скрынкі, упакоўкі вядомых марак і сыравіна для вытворчасці падакцызных тавараў.
Чацвярым затрыманым прад’яўлена абвінавачанне ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, якая займалася незаконным абаротам цыгарэт. Усе яны змешчаныя судом пад варту на 3 месяцы.

