Мінсельгасхарч зацвердзіў крытэрыі для атрымання сельгастэхнікі, якая набываецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў
Рэдакцыя Reform.news · 30 кастрычніка 2026, 07:21
https://reform.news/be/minselgasharch-zacverdzi-krytjeryi-dlja-atrymannja-selgastjehniki-jakaja-nabyvaecca-z-prycjagnennem-bjudzhjetnyh-srodka/Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання пастановай №83 ад 6 кастрычніка вызначыла крытэрыі для фарміравання пералікаў прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца атрымальнікамі сельгастэхнікі, што набываецца з прыцягненнем бюджэтных сродкаў. Пастанова сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.
Гаспадаркі павінны мець:
- механізатарскія кадры, альбо заключыць дамову на іх прыцягненне,
- памяшканні для тэхнічнага абслугоўвання, альбо заключыць дамову са старонняй арганізацыяй,
- месцы (памяшканні, навесы, пляцоўкі) для захоўвання сельгастэхнікі.
Яшчэ адным крытэрыем з’яўляецца нагрузка на атрыманую тэхніку:
- больш за 700 га раллі на адзін энерганасычаны трактар,
- больш за 640 га раллі на адзін збожжаўборачны камбайн,
- больш за 1460 га раллі на адзін кормаўборачны камбайн.
