Мінсельгасхарч устанавіў парадак выплат насельніцтву надбавак за сельгаспрадукцыю

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла парадак выплат насельніцтву надбавак за рэалізаваную сельгаспрадукцыю. Пастанова МСГХ №11 ад 29 студзеня сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўступае ў сілу пасля апублікавання.

Юрыдычныя асобы і ІП, якія закупілі прадукцыю ў насельніцтва, павінны да 5 чысла месяца, наступнага за закупкай, накіраваць разлік сум для выплаты насельніцтву надбавак у райсельгасхарчы. Тыя, у сваю чаргу, не пазней за 10 чысла перадаюць даведку аб сумах надбавак у аблсельгасхарчы. Аблсельгасхарчы фарміруюць аналагічныя дакументы на абласным узроўні і перадаюць іх да 15 чысла ў міністэрства.

Міністэрства на падставе сабраных даведак устанаўлівае бюджэтныя асігнаванні райсельгасхарчам на сумы выплат. Пасля гэтага раённыя камітэты накіроўваюць у дзяржаўнае казначэйства заяўкі на пералічэнне сродкаў.

Надбавкі выплачваюцца не пазней за 10 банкаўскіх дзён з дня паступлення сродкаў на рахункі юрыдычных асоб і ІП.

У гэтым годзе насельніцтву будуць выплачвацца надбаўкі пры закупках малака і буйной рагатай жывёлы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!