Мінсельгасхарч устанавіў даплаты насельніцтву пры закупках малака і БРЖ у 2026 годзе

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ўстанавіла надбаўкі да закупачных цэн на сельгаспрадукцыю, якая закупляецца ў насельніцтва, у 2026 годзе. Пастанова Мінсельгасхарча №8 ад 27 распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, што ўзніклі з 1 студзеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У 2026 годзе даплата насельніцтву за кілаграм сельгаспрадукцыі складзе:

  • 11 капеек — за малако сырое каровіна базіснай тлустасці, якое пастаўляецца арганізацыям для вытворчасці малочных прадуктаў;
  • 1,1 рубля — за маладняк буйной рагатай жывёлы жывой масай да 100 кілаграмаў, які закупляецца арганізацыямі для вырошчвання;
  • 60 капеек — за буйную рагатую жывёлу жывой масай, якая закупляецца арганізацыямі, што ажыццяўляюць перапрацоўку мяса.

Даплаты за малако і маладняк БРЖ не змяніліся ў параўнанні з 2025 годам.

Трэба адзначыць, што ў мінулым годзе даплаты таксама ажыццяўляліся на авечак і іх воўну. Аднак у паведамленні партала згадка пра такія надбаўкі адсутнічае.

Пастанова пакуль яшчэ афіцыйна не апублікаваная.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!