Магілёўская вобласць устанавіла тарыфы на ЖКП з 1 сакавіка

Магілёўскі аблвыканкам рашэннем №7-4 ад 13 лютага ўстанавіў тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія будуць прымяняцца з 1 сакавіка. Адпаведныя рашэнні сёння апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Раней указам былі вызначаны гранічныя максімальныя тарыфы на ўзроўні краіны. Магілёўская вобласць стала апошнім рэгіёнам, які вызначыўся з тарыфамі.

У Магілёўскай вобласці ўстаноўлены наступныя тарыфы з 1 сакавіка:

  • водазабеспячэнне 2,2927 рубля за кубаметр па субсідуемым тарыфе і 2,5208 рубля па поўным пакрыцці затрат,
  • водаадвядзенне 1,9701 рубля за кубаметр па субсідуемым тарыфе і 2,0034 рубля па поўным пакрыцці затрат,
  • тэхабслугоўванне — 23,05 капейкі за кв. м па субсідуемым тарыфе і 24,73 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці затрат,
  • тэхабслугоўванне ліфта: 10,34 капейкі за кв. м і 11,28 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці затрат,
  • абыходжанне з ТКА ў доме без смеццеправода — 18,737 рубля за кубаметр па субсідуемым тарыфе і па поўным пакрыцці затрат,
  • адлічэнні на капрамонт: 28,25 капейкі за кв. м па субсідуемым тарыфе і 72,92 капейкі за кв. м па поўным пакрыцці затрат,
  • за паслугу па кіраванні агульнай маёмасцю — 3,94 капейкі за кв. м.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!