Фото: Reform.by
Савет міністраў Беларусі надзяліў Мінлясгас і Мінсельгасхарч дадатковымі паўнамоцтвамі па рэгуляванні цэн. Пастанова ўрада №270 ад 27 мая сёння апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Акрамя паліўных гранул, Міністэрства лясной гаспадаркі цяпер будзе рэгуляваць цэны і на паліўную шчэпку.
Мінсельгасхарч будзе рэгуляваць цэны на ільняную трасцу, непрадзенае льновалакно, што пастаўляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб.