Reform.news

Міністр абароны М’янмы прыбыў у Мінск

Рэдакцыя Reform.news · 25 мая 2026, 07:25

https://reform.news/be/ministr-abarony-m-janmy-pryby-u-minsk/

У Мінск з візітам прыбыў міністр абароны М’янмы генерал Тун Аунг. Пра гэта паведамілі ў Дэпартаменце міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны Беларусі.

Праграмай прадугледжана сустрэча кіраўнікоў абаронных ведамстваў, наведванне Ваеннай акадэміі Беларусі, вайсковых частак Узброеных Сіл і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў рознай накіраванасці.

У мінулым годзе М’янму наведваў беларускі міністр абароны Віктар Хрэнін.

Рэклама

Пакінуць адказ