Мінінфарм унёс Facebook Кавалеўскага ў спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”
Рэдакцыя Reform.news · 10 чэрвеня 2026, 12:30
https://reform.news/be/mininfarm-unjos-facebook-kavale-skaga-spis-jekstrjemisckih-matjeryjala/Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз папоўніла свой спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго ўнеслі акаўнт у Facebook Валерыя Кавалеўскага. Раней у спіс трапілі два яго іншыя акаўнты ў сацыяльных сетках.
Таксама ў пералік дадалі:
- акаўнты ў Facebook “Кiра Баярэнка”, “Мiхаiл Кiрылюк”, “Алеся Пархоменко”, “Vlad Vlad”, “Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа”, “Belarus in Focus Information Office”,
- Telegram-стікеры з агульнай назвай “3%” у колькасці 36 штук,
- акаўнт Threads “daroha.by”
