Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага ў яго ўключылі старонку і лагатып Музея вольнай Беларусі ў Facebook. Адпаведнае рашэнне прыняў 3 чэрвеня 2026 года суд Ленінскага раёна Гродна.
Таксама ў спіс трапілі:
- старонкі ў Instagram «Belarus en France», «Belarusian Runners Commynity», «marina_girin», «kalinoucy_official», «zivebelarus_slavaukraine (Трыбунал! арт. 128)»;
- старонкі ў Facebook «Гражданственность.ВY», «Legalize Belarus», «Гісторыя Беларусі», «Stop represjom na Białorusi», «Rushennie», «RAZAM e.V. – Belarusische Gemeinschaft», «Маладая Грамада»;
- старонкі ў TikTok «ГОМЕЛЬ И ОБЛАСТЬ – НОВОСТИ», «gorshish7», «kshi_7», «olgakempinsky».
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца ўладамі для барацьбы з Лукашэнкам і іншадумствам у цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!