Фото: t.me/pressnbrb
Нацыянальны банк Беларусі 15 чэрвеня 2026 года выпускае ў абарачэнне срэбную зліткавую інвестыцыйную манету “Славянка”. Адпаведная пастанова праўлення Нацбанка прынята 5 чэрвеня.
Манета наміналам 20 рублёў адчаканена са срэбра пробы 999,9, яе маса складае 31,1 г, дыяметр — 38,6 мм. Тыраж — 15 тысяч штук. Манета выраблена на гомельскім прадпрыемстве “Крышталь”.
Манета з’яўляецца законным плацежным сродкам Беларусі і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў. Дату паступлення ў продаж абяцаюць абвясціць дадаткова.
Нагадаем, раней паведамлялася пра выпуск у абарачэнне інвестыцыйнай манеты «Славянка» 2026 года, выкананай з золата.
У мінулым годзе Нацбанк выпускаў дзве «Славянкі»: адну наміналам 50 рублёў, а другую — 100 рублёў.