Міністэрства інфармацыі зноў папоўніла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
У яго дададзеныя:
- акаўнты ў Instagram “chrysalismagazine”, “future_belarus” (Беларусь будучынi – Iдэi, якiя натхняюць),
- акаўнты “Polesye_Media” у Tiktok і Threads,
- Брашура “Anastasia Kuhta Love is…”;
- Лагатып (вадзяны знак) экстрэмісцкага фарміравання “Анархічны чорны крыж Беларусь” у выглядзе чорнага крыжа з намаляваным кулаком наверсе з кавалкам калючага дроту ў крузе чорнага колеру, абрэвіятурай “АЧК” і надпісам “АНАРХІЧНЫ ЧОРНЫ КРЫЖ БЕЛАРУСЬ” з даданнем надпісу “abc-belarus.org”.
Нагадаем, у Беларусі абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца для пераследу апанентаў Лукашэнкі і барацьбы з іншадумствам у цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!