Фото: unsplash.com
П’яны жыхар Мінска пагражаў двум мужчынам заведзенай бензапілой праз дарожны канфлікт. Суд прызнаў яго вінаватым ва ўчыненні асабліва злоснага хуліганства і прысудзіў да 3,5 года «хатняй хіміі», паведамляе пракуратура Мінскай вобласці.
Згодна з матэрыяламі справы, 28 лютага гэтага года двое мужчын і дзве жанчыны ехалі ў аўтамабілі ў Барысаў. Калі яны праязджалі вёску Якшыцы ў Бярэзінскім раёне, кіроўца спыніў аўтамабіль, каб саступіць дарогу мужчыну з бензапілой. Калі машына кранулася і пачала аб’язджаць пешахода злева, уладальнік бензапілы паказаў кіроўцу і пасажырам непрыстойны жэст.
Кіроўца спыніў аўтамабіль, каб зрабіць заўвагу. Пешаход завёў бензапілу і стаў пераследаваць двух мужчын, якія выйшлі з аўтамабіля, пагражаючы ім.
На судзе абвінавачаны часткова прызнаў віну.