Фото: газета «Дняпровец».
З улікам пагодных умоў у канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ва ўстанову адукацыі незалежна ад тэмпературы. Пра гэта паведаміла прэс-служба Мінадукацыі Беларусі.
“Паводле прагнозаў на 2 лютага тэмпература паветра ўначы і раніцай у некаторых раёнах краіны дасягне –31… –33 °С. Рашэнне аб прыпыненні заняткаў у школе можа прымацца мясцовымі выканкамамі ў выпадку, калі тэмпература будзе зафіксаваная на адзнацы –20 °С і ніжэй. У сувязі з гэтым мясцовыя органы кіравання адукацыяй загадзя даводзяць да бацькоў інфармацыю аб арганізацыі навучальных заняткаў і падвозе навучэнцаў”, — гаворыцца ў паведамленні.
Бацькі могуць самастойна вырашыць, ці павінна іх дзіця ісці ў школу, але неабходна загадзя папярэдзіць класнага кіраўніка.
“З улікам пагодных умоў у канкрэтнай мясцовасці бацькі маюць права прыняць рашэнне не адпраўляць дзяцей ва ўстанову адукацыі незалежна ад тэмпературы. Міністэрства адукацыі нагадвае, што ў гэтым выпадку па месцы знаходжання дзяцей павінны быць забяспечаныя максімальна бяспечныя ўмовы, а таксама неабходна загадзя папярэдзіць выхавацеля дзіцячага сада або класнага кіраўніка”, — адзначылі ў Мінадукацыі.
У выпадку, калі дзіця застаецца дома, дадатковыя дакументы ва ўстанову адукацыі прадастаўляць не спатрэбіцца.