Мінабароны праводзіць вучэнне «Ваенкар-2026»
Рэдакцыя Reform.news · 24 жніўня 2026, 11:05
https://reform.news/be/minabarony-pravodzic-vuchjenne-vaenkar-2026/Міністэрства абароны Беларусі праводзіць чарговае вучэнне для работнікаў дзяржаўных СМІ.
Як паведамілі ў прэс-службе міністэрства, 24 чалавекі накіраваныя ў адно са злучэнняў сіл спецаперацый.
Удзельнікаў вучэння чакае інтэнсіўная праграма, у якой будзе зроблены акцэнт на адпрацоўцы навыкаў працы ў зоне ўзброенага канфлікту.
Падобныя мерапрыемствы Мінабароны праводзіць штогод.





