Мінабароны пачало трэніроўку з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем

Міністэрства абароны пачало камандна-штабную трэніроўку з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем. Ёю кіруе начальнік Генштаба — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.

“У ходзе мерапрыемства генерал-маёр Павел Муравейка заслухаў рашэнне камандуючага войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання на прымяненне войскаў аб’яднання.

Трэніроўка накіравана на ўдасканаленне працы штабоў пры планаванні аперацый з улікам аналізу вопыту сучасных ваенных канфліктаў і працягнецца тры дні”, – паведамілі ў міністэрстве.

Трэніроўка з Паўночна-Заходнім аператыўным камандаваннем пачалася літаральна праз некалькі дзён пасля заканчэння комплекснага вучэння з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.

Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
Фота: Мінабароны
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!