Фото: LTG Link
На фоне росту цэн на паліва, справакаванага баявымі дзеяннямі ЗША і Ізраіля супраць Ірана, у Літве вырашылі знізіць кошт праезду на чыгунцы.
Пасажырская кампанія LTG Link у перыяд з 1 красавіка па 31 мая зніжае ўдвая кошт праезду на мясцовыя чыгуначныя маршруты, паведамляе BNS.
Паводле інфармацыі літоўскага Мінтранса, на гэта бюджэт выдаткуе 1,5 млн еўра. Чакаецца, што пасажырапаток вырасце на 200 тыс. чалавек. Найбольшага эфекту ўрад чакае на напрамку Вільнюс – Каўнас. Білет тут будзе каштаваць 5 еўра.