Міліцыя ўзмацніла кантроль за месцамі масавага адпачынку
Рэдакцыя Reform.news · 23 мая 2026, 17:02
https://reform.news/be/milicyja-zmacnila-kantrol-za-mescami-masavaga-adpachynku/З надыходам цёплага надвор’я міліцыя ўзмацніла кантроль за месцамі масавага адпачынку грамадзян, паведамляе прэс-служба МУС.
Паводле даных ведамства, па ўсёй краіне функцыянуе каля 500 зон адпачынку, большасць з якіх размешчаныя каля вадаёмаў. Акрамя таго, пад асаблівым кантролем знаходзяцца больш за 300 стыхійных пляжаў, якія карыстаюцца папулярнасцю ў насельніцтва.
У месцах адпачынку задзейнічаныя пешыя нарады міліцыі, сродкі персанальнай мабільнасці, а таксама рэспубліканская сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі.
Супрацоўнікі ДАІ кантралююць дарожную абстаноўку паблізу зон адпачынку. Сумесна з прадстаўнікамі АСВОД і добраахвотных дружын праводзяцца прафілактычныя рэйды.
Асаблівая ўвага надаецца спыненню фактаў распівання алкаголю ў грамадскіх месцах, у тым ліку на пляжах. У МУС падкрэслілі, што падобныя дзеянні з’яўляюцца адміністрацыйным правапарушэннем, а стан алкагольнага ап’янення нярэдка становіцца прычынай трагедый на вадзе.
