Міліцыя спыніла «сямейны бізнес» па арганізацыі міграцыі з Азіі

МУС паведаміла аб раскрыцці схемы незаконнай міграцыі з краін Азіі. Яе арганізавалі члены адной сям’і: 65-гадовы мужчына, яго 20-гадовы сын і 35-гадовая дачка, жыхары Мінскай вобласці.

“Усе яны не працавалі, бацька і дачка судзімыя за нарказлачынствы. У групе з іншымі саўдзельнікамі яны арганізоўвалі знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі нашай краіны.

Ім дапамагалі ўязджаць з Расіі міма пунктаў пропуску, размяшчалі ў прыватным доме пад Мінскам, кансультавалі па правілах канспірацыі. Канчатковай мэтай нелегалаў быў Еўрапейскі саюз”, — гаворыцца ў паведамленні.

Паслугі жыхароў Міншчыны каштавалі мігрантам ад 100 долараў за чалавека. Дакладная колькасць «кліентаў» высвятляецца.

Узбуджана крымінальная справа за арганізацыю незаконнай міграцыі. Вырашаецца пытанне аб высылцы мігрантаў.

Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
Фота: МУС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!