Мігранты спрабавалі парушыць польскую мяжу ў суботу і нядзелю

Польскія памежнікі ў суботу і нядзелю зафіксавалі спробы мігрантаў перайсці мяжу з боку Беларусі.

Як паведамілі ў Падляскім аддзеле Памежнай аховы Польшчы, у суботу было зафіксавана 11 спроб, а ў нядзелю — 10. Большасць замежнікаў вярнулася ўглыб беларускай тэрыторыі пры выглядзе патрулёў.

Пры спробах перабрацца праз агароджу мігранты карысталіся лесвіцамі. Сярод парушальнікаў былі грамадзяне Афганістана і Пакістана.

З пачатку года ў Падляскім ваяводстве зарэгістравана каля 190 спроб парушэння мяжы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!