Фото: VSAT
Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы ў сераду спыніла спробы 35 мігрантаў парушыць мяжу з боку Беларусі. Гэта новы сутачны “рэкорд” у гэтым годзе. У панядзелак літоўскія памежнікі паведамлялі аб затрыманні 34 мігрантаў.
Сярод тых, хто спрабаваў перайсці мяжу ў сераду, была адна жанчына, астатнія — мужчыны. Затрыманыя прадстаўляліся грамадзянамі Афганістана, Ірана, Марока, Пакістана і Самалі. Ва ўсіх не было дакументаў, за выключэннем аднаго афганца. Літоўскія памежнікі адзначылі, што частка парушальнікаў не паспела перасекчы мяжу, а адступіла пры выглядзе літоўскага патруля.
Як і ў панядзелак, большасць спрабавалі перайсці мяжу ў раёне Чапкеляйскага запаведніка, дзе адсутнічае памежны плот.
Латвійскую мяжу 1 красавіка спрабавалі парушыць 14 мігрантаў. Польскія памежнікі не фіксавалі спроб пераходу.